Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Птушыны спеў

Вастрыня пачуццяў, дзе над полем
шчабяталі птушак галасы,
ды дарылі песню тую хорам
слухачам, навокал што былі.

Разумелі песні гэтай словы
і на кветках летніх матылі,
на ўзлеску стомленныя совы
танцавалі нават – як маглі.

Вастрыня пачуццяў, дзе над полем
шчабяталі птушак галасы…
Не хадзіла б толькі ліха з горам
па прасторах роднае зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Птушыны спеў - Алёна Ясэк