Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мінскія будні

Захварэла на грып, ці табою,
Ці, наогул, і то, і другое.
Думкі скачуць, як блошкі ў сабакі –
Не шкада ім зусім небараку.

Ды і ў страўніку штось няма ладу:
Мабыць, хопіць ужо шакаладу.
Ён у горле стаіць, запінае,
Кілбасою яго заядаю.

Хутка скончыцца ўжо і кілбаска…
Што я буду рабіць без прыпасаў?
Пазваню, можа, маці, паплачу,
Перадала каб зноў перадачу.

Тая будзе бурчаць, але скажа:
“Пачакай, я у пограбы злажу”.
Перадасць ужо мне і салатаў,
І гуркоў, памідораў закаткі.

Напакуе мне поўную сумку,
Што загнецца вадзіцель маршруткі.

“Еш, дачушка, усё перадала,
Будзе кепска, пішы ці звані”.
Пра сябе яшчэ толькі дадала:
“Ты да верасня хоць дацягні…”

29.08.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мінскія будні - Алёна Панасюк