Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кіно



Касмічная ноч на экране:
у паветры лунае каханне.
Міс сусвет у вячэрнім убраннi
з містэр Iкс ідзе на спатканне.

У вачах узнікае цікавасць,
так прыемна, што людзі разам.
Не турбуе адносін складанасць,
усё выдатна вячэрнім часам.

Кожны рух уздымае пытаннi,
новы погляд на звыклыя рэчы.
Усё ж нягледзячы на хваляваннe,
я накінуў пінжак ёй на плечы.

Eн, яна i цяпло кахання,
не істотны нi месца ні час,
нашых думак адлюстраванне,
бачым мы ў кіно саміх нас.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кіно - Аляксей Міхееў