Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дом Яна Збажыны

Дом дванаццаць.
Завулак Паўночны. Вясна.
Ціш. Трава выбягае пад ногі.
Жыў тут сябар мой Ян Збажына
да знямогі.

Ён знямогся ад краю манкуртаў-мяшчан,
ён люляў беларушчыну ў сэрцы
і пацвердзіў славянскае званне Іван
ранняй смерцю.

Кнігі выкінуць, дом прададуць сваякі
і пасварацца, хто з іх раднейшы.
Знікне ўсё, а душа яго тут на вякі
жыцьме ў вершы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дом Яна Збажыны - Алесь Бакач