Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Уваходжу ў лета асцярожна

Уваходжу ў лета асцярожна,
Як да сонных дзетак у пакой.
Над зялёнай чабаровай пожняй
Матылёў разнакалёрны рой.

А над нівай, сонцам абагрэтай,
Млявая смуга ажно рыпіць.
Безнадзейна, роспачліва ў лета
Бедалага кАня просіць піць.

He дае спякота ні глыточка –
Для касцоў запас хавае свой.
Стог стаіць пузаты, нібы бочка,
З бацяном – затычкаю жывой.

Мудра ўсё наўкола і адзіна,
Цішыні даволі і святла.
Ланцужок руплівы мурашыны
Торыць сцежкі да свайго жытла.

Верш Уваходжу ў лета асцярожна - Алег Салтук