Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гром

На голы лес зязюля кукавала:
Вясна, нібыта сонная, ішла.
He кукавала птушка, а крычала,
I крык ляцеў адчайны з-пад крыла.

Лес, сапраўды, яшчэ быў гола-чорны
Са светлымі праменнямі бяроз.
А ў небе гром ужо раскручваў жорны
I бліскавіцы спуджаныя нёс.

Гром загрымеў і рэхам раскаціўся,
Аж задрыжэў і абачнуўся бор,
I першы ліст зялёны распушыўся,
I крык зязюлін здзіўлена замёр.

Ды недарэмна птушка кукавала
Тады на гэты чорна-голы лес:
З грамамі разам цішу разарвала
На сто гадоў:
ЧАРНОБЫЛЬ I АЭС.

He кукаваць у лесе тым зязюлям,
He голы ён, куды страшней – нямы.
О, людзі-людзі, позна мы адчулі:
Чарнобыль – гэта ж з ядзернай зімы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гром - Алег Салтук