Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Буду ветрам я блукаць

Буду ветрам я блукаць
У лясах дрымучых,
І жывой вадой сцякаць
Між пясчвных кручаў.

Увечар сонцам дагараць
Над сасновым борам,
Васількоў пялесткі рваць
У жытневым полі.

Бліскавіцай буду ззяць
Пад раскаты грома,
І зязюляй кукаваць
У дубовых кронах…

Я ачнуся ада сна
Дымам пахавальнага кастра.

30.11.10

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Буду ветрам я блукаць - Агнеслава Воран