Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рыма

Пра што пяюць паэты Рыма?
Пра лоў драпежны Белавежы.
Пужае здобыч погляд сь вежы –
Радамі ног прасуюць мэтры.
Калі запалявана рыма,
Пра што пяюць паэты, Рыма?
Няўжо як выкшталцона мэтры
Радамі ног прасуюць мэтры?
Пужае здобыч погляд сьвежы.


Верш Рыма - Зьміцер Крэс