Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларуская Марсэллеза ( на мэлёдыю гімну Францыі )

Вы, сыны нашае Айчыны,
Уздымайцеся з каленяў
На бой супроць той дыктатуры
Бел-чырвона-белы наш сцяг!
Бел-чырвона-белы наш сцяг!
Чуйце вокліч наш ва ўсіх краях
Жаўнэры сапраўдныя йдуць
І беларуская зямля
Абудзіцца, за намі праўда

Паўстаньце, браты!
Збірайцеся ў рады!
Хадзем туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы!
Наперад, сябры!
Фармуйце калюмны!
Туды, туды,
Дзе Радзіме патрэбныя мы

Любоў, адданая Радзіме
Вядзе, заве нас за сабоў
Свабода ды воля з’явіся
Цябе клічам шляхом перамог
Цябе клічам шляхом перамог
Загучыць наш спеў замужны
Спяваюч’ мы пройдзем сцяной
Каб нас ворагі чулі
Як нас вядзе гонар ды годнасць

Паўстаньце, браты!
Збірайцеся ў рады!
Хадзем туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы!
Наперад, сябры!
Фармуйце калюмны!
Туды, туды,
Дзе Радзіме патрэбныя мы

Так, мы ўльемся ў гэты рух
Пра нас спявацьмуць потым
Мы трывалі так доўга, ўжо хопіць
Годзе спаць, адраджацьмем наш дух
Годзе спаць, адраджацьмем наш дух
Продкі лілі кроў не бяз сэнсу
Мы йшчэ ўздымем свой (родны) сцяг
І заззяе сталіца
Наша краіна зноў ўзалаціцца

Паўстань, наш народ!
Хадзем, патрыёт
Туды, туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы!
Паўстань, наш народ!
Хадзем, патрыёт
Туды, туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларуская Марсэллеза ( на мэлёдыю гімну Францыі ) - Зьміцер Бойка