Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я Табе жадаю шчасця, шчасця

Я Табе жадаю шчасця, шчасця,
Каб каханне сталася Тваім,
Каб пачуцці сталі вечнай страсцю,
Падуладнай страсці маладым.

Каб душа спявала і гарэла,
Сагравала ў студзеньскі мароз.
Напішу на снезе белым-белым:
Адпускаю, хоць кахаю ўсё ж.


Верш Я Табе жадаю шчасця, шчасця - Зміцер Арцюх