Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовая замалёўка

Зноў мароз за акном чаруе:
Бы каралы кусты і дрэвы.
Ледзь прыкметныя цені… Пануе
У гэтай казцы зіма-каралева.

Промні сонца паміж галінак
Залацяць небасхіл нясмела,
і пунсовыя гронкі рабіны
Дагараюць на покрыве белым…


Верш Зімовая замалёўка - Жанна Левітан