Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сцяжынка нябачных слядоў

Сцяжынка нябачных слядоў
Ланцугом непрыкметна ляжыць,
Паветрам прыжатых пластоў
Далягляда бязмежнасць блішчыць.

Сенажаць дапаўняе прастор
Разнатраўем пахучых раслін,
Гукавы зліваецца хор
Рэчаіснасці – момант хвілін.

Сонца пяшчотныя промні
Імчаць сэрцу цяпло,
Нагадваючы ўрачыстыя дні,
Шчодрай душы святло.

Сцяжынку схаваў небасхіл
Хмары – драпежнік падобны,
Гарызонт акутаў пыл
Дожджык праліўся лагодны.

Сляды змыла вадой,
Знак таямнічы знік
Ноччу гарачай парой
Далягляда вонкавы блік…
2013г.


Верш Сцяжынка нябачных слядоў - Юзэф Хар'яз