Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лес, маўклівы ты мой субяседнік

Лес, маўклівы ты мой субяседнік,
Я вярнейшых не знаю сяброў,
Абагрэты праменнем вясеннім,
Ты – бядняк з беднякоў.

Ды не гэтым мне сэрца лагодзіш,
А за тое ты мне дарагі,
Што ты з торбай па свеце не ходзіш
I не лезеш ніколі ў даўгі.

Пераб’ешся вясною смаржкамі,
Покуль з моху не лезуць грыбы.
Мо таму і жывеш ты вякамі,
Што нікому ты зла не зрабіў.

He бярэш ты чужога ні знічкі,
Дабрату людзі знаюць тваю.
Чарнатою палянак чарнічных
He запляміш ты славу сваю.


Верш Лес, маўклівы ты мой субяседнік - Юрась Свiрка