Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сымбалем Радзімы

Сымбалем Радзімы – чарка й шкварка.
Чырвань зь зеленьню лунае на сьцягах.
Кожны дзень ў тэлевізары казка
Пра квітнеючы край у сьнягах.
Там сьпяваюць дыфірамбы,
Ў ладкі пляскаюць яму,
Ухваляюць лад заганны,
Памнажаючы ману.


Верш Сымбалем Радзімы - Юрась Півуноў