Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Студзень. Каляды

Студзень. Каляды.
Ў засьнежаным парку
Дрэвы самотна
Глядзяць на мяне.
Ціха…
Па нерушным сьнезе
Ступаю…
Мяне даганяе
Сьлядоў ланцужок…


Верш Студзень. Каляды - Юрась Півуноў