Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Арабескі

Цэнтон

У чарах млее ноч. За рэчкаю ў аддалі
гамоняць радасна паміж сабой кусты
па той бок. Што па той? I ўжо знікаеш ты.
Так многа шчасця, хоць яго было так мала.
О, сэрца, ты не плач! – яшчэ не перастала
нясцішна гаманіць у часе цемнаты.
Пільнуеш, быццам смерць, гадзіны, дні, гады,
калоціцца агонь, што губіць і ўздымае.
Шкада разбітых мар. На цёмным дне жыцця
мінулае сваё прыпамінаю я
і кожны трэск, і стогн, і звонкі птушак сокат…
Прыходзь у гэты лес, паветра тут глытай –
у хвалях возера разліта пазалота:
Само-Сіерра, Рэйн, Аара, По, Дунай!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Арабескі - Юрась Пацюпа