Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чую мора я

Чую мора я. Цёплыя хвалі,
Што на поўдні сагрэтых краін,
Сіняй далеччу нешта шапталі,
Слых ласкаючы спевам сваім.

Чую мора не бачачы мора
Між асфальту, дамоў, мітусні,
Морам пахне задумлівы горад,
Морам стануць дажджлівыя дні.

Чую мора, паўсюль, замест гукаў
Ад сігналаў машын і гудкоў,
Ператворыцца буднічны грукат
У крыкі чаек і спевы вятроў.

Чую мора я ў скверах і парках,
На прыпынках, а значна часцей,
Пачынае шумець ад ракушак,
Калі іх патрымаць ля вушэй.

Чую мора я. Побач, так блізка,
Дзе б не быў я, заўсёды са мной.
Маё мора – надзеі калыска,
Маё мора – бязмерны спакой!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чую мора я - Язэп Канюшына
«