Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За неба рысай

За неба далёкай рысай –
Вялікі, дрымучы лес,
Жылі там на дрэвах рысі,
Мядзведзь праз гушчарнік лез.

Драмалі ваўкі маўкліва
I снілі пад ветру спеў
Калматыя коней грывы
I цесны авечы хлеў.

А потым на ўзлеску вылі,
Ім сумна, відаць, было,
Што зграяй ніяк кабылу
Не выгналі за сяло.

…З-за неба вячэрняй рысы
Цягнік затрымцеў струной,
Успоўз на пагорак лысы
I рынуўся ўніз галавой!


Верш За неба рысай - Янусь Малец