Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сусвет

Неспакойны сусвет…
Зорак мроіцца плынь…
Знічкі яркае след
Уразаецца ў стынь…

Паглядзі, чалавек, –
Гэта вечнасць не спіць
І каторы ўжо век
Нам у вочы глядзіць
Іранічна крыху,
Быццам хоча сказаць:
“А ці зможаш мяне,
Як блыху, падкаваць?”


Верш Сусвет - Янусь Малец