Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы – самыя, самыя, самыя!

Мы – самыя, самыя, самыя!
У нас – найхутчэй, найвышэй!
Такою крыклівай рэкламаю
Нам білі штодня між вачэй.

Нямала было ў нас “герояў”
Да крэслаў высокіх прыкута,
Не зведаўшых працы і бою,
Не зведаўшых болю й пакуты.

Хаваліся з сорамам гузікі
Між ордэнаў і медалёў,
Балота ура-атрыбутыкі
Выплюхвалася з берагоў.

I гэта балота – надоўга,
Не выйсці з яго за гадзіну…
Трывожна шукаю дарогу
I ведаю, што не адзін я.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы – самыя, самыя, самыя! - Янусь Малец