Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я люблю цябе

Я люблю цябе,
Я люблю цябе,
Я люблю цябе, цішыня.
Толькі вочы скрозь,
Толькі рукі скрозь,
Толькі вусны твае,
Што цыкадамі
Неспатольнымі ўсё звіняць.
А навокала – толькі колеры,
Толькі колеры уваччу.
Толькі сінія і зялёныя,
Толькі жоўтыя і чырвоныя,
I з-за іх, з-за іх,
Гэтых колераў,
Нават шэпту твайго
He пачуць.
А навокала – пахі светлыя,
А навокала – сенажаць.
Толькі сена пах і паветра пах,
Толькі сонца пах і блакіту пах,
А з-за пахаў тых,
А з-за пахаў тых
He, нічога нам
He відаць.
Я люблю цябе,
Я люблю цябе
I ўвесь свет хачу – ўвесь! – абняць.
Столькі вуснаў тваіх,
Столькі рук маіх…
I шчаслівы май,
I пакутны рай, –
Як дзіця тваё, цішыня.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я люблю цябе - Янка Сiпакоў