Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Амаль кахаю

А я яго амаль кахаю….
Зрабіць нічога не магу…
Ад позірку яго я таю…
Але ня ведаю чаму….

Як быццам спецыяльна
Раблю сабе балюча.
І стрымліваю думкі,
Абы не пра яго былі

А я яго амаль кахаю…
Хачу заўжды ягонай быць
Ды толькі немагчыма гэта.
Баюся я яго згубіць…

Ці адчуваеш ты, мае пачуцьці.
Баюся я табе сказаць.
А я цябе амаль кахаю…
Хачу і далей так кахаць…


Верш Амаль кахаю - Яніна Асіпцова