Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Таленты

Яны на нас сышлі, бы прамяні,
Пяшчотна дакрануліся –
І раптам
Стаў звыклы свет для кожнага другім,
Бо таленты яго змянілі
Цалкам.
Цяпер нікому нельга іх губляць,
Каб нам да самай
Вечна ціхай глебы
Не страціць здольнасць
Чуць і адчуваць,
Жыць,
Захапляцца
І глядзець у неба!


Верш Таленты - Вольга Нікіценка