Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Звычайны звычай

Звычайны звычай –
Кантэкст кахання:
Сядзець за кавай,
Маўчаць да рання,
Глядзець у кубак,
Расказваць нешта,
Смяяцца з жартаў –
Дасціпных, зрэшты;
Задаць пытанне,
Не чуць адказу,
Не дакрануцца
Рукой ні разу.
Даводзіць штосьці,
Cпрачацца потым,
Адчуць прадонне
Халодным потам…
Святлее неба расчараваннем:
Ізноў сустрэча была маўчаннем.


Верш Звычайны звычай - Вольга Ласаева