Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вучням

Запомніў з вас я кожнага
У профіль і анфас,
Заўсёды засяроджаны
Вучобай мілы клас.

Над сшыткамі з надзеяй
Запозна трачу зрок,
Каб значнаю падзеяй
Быў кожны ваш урок.

Пішу адозву марам
У новыя вякі,
Каб не зляцелі марна
Гады, бы скразнякі.


Верш Вучням - Віталь Гарановіч