Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як светла ад Мары да Мамы вяртацца

Як светла ад Мары да Мамы вяртацца
З загоеным шчасцем дахаткі, дамоў.
І везці ля сэрца маленькую братку,
На ганак за ручку ступаць з васільком.

Як светла, лагодным паўшэптам сакрэціць –
Казаць дарагой пра сустрэчу – пра міг,
Калі мая Мама ў акенцы засвеціць
Калі ёй паклоніцца ў ногі цягнік.

Як светла заплюшчанай кветкаю вока
Ізноў на расстаннай мяжы адчуваць,
Як сцеле на Мары плячо цёплы дотык
Празорлівай веры мая галава…


Верш Як светла ад Мары да Мамы вяртацца - Вікторыя Смолка