Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я заўсёды зайздросціла ветру

Я заўсёды зайздросціла ветру,
Я жадала ляцець у прастор,
Каб мяне мой жыццёвы матор
Уздымаў у шальное паветра…

Каб плыла я над роднай зямлёй,
Разглядала ўзараныя полі,
З вышыні каб я бачыла долю
Беларусаў, краіны маёй.

Я заўсёды зайздросціла рэкам,
Што цякуць, быццам жылы зямлі,
Ёй празрыстасць і жывасць далі,
Чыя плынь адклікаецца рэхам.

Калі б я як рачулка была,
Я б на свет паглядзела вачамі
І абмыла б ўсе страты слязамі,
На народ паўнаводнасць звяла…

Я заўсёды зайздросціла буслу,
Які зранку клякоча ў гняздзе.
Разам з у сэрцы шчасце расце,
І так хочацца ўзяць у рукі гуслі…

Калі б буслам я белым была,
То закрыла б Радзіму крыламі,
Пачала б клекатаць над людзямі,
Ім у хату я поспех нясла б…

Толькі я – чалавек, што ж тут зробіш!
Я ўвесь час буду радасна жыць,
Верыць людзям і шчыра любіць,
Пакуль сэрца не скажа мне:
“Хопіць!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я заўсёды зайздросціла ветру - Вікторыя Галоўчык