Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш РУЧНІКІ

На ручніках я бачу васількі,–
Нібы пагляд вясковае дзяўчыны.
І залатыя накрыж каласкі-
Жыццю ад працы лепшая даніна.

У нітцы кожнай тут матулін спеў,
Да ночы кроснаў грукала станіна.
І покуль лямпы свет прыемна зіхацеў,
Спявала маці нешта пра каліну.

Узор дзівосны ў цуда-ручніках
Я берагчы заўсёды буду як святыню,–
Ніяк не цягнецца абцерціся рука
Аб гэту матчыну бясцэнную тканіну.


Верш РУЧНІКІ - Віктар Худавец