Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На магіле бацькі

Дзень сцякае на вечар,
I вецер
Звесці дух дзесь за лесам
Прысеў.
Тлум жыццёвы –
Спрадвечнае смецце
Атрасаю з душы пакрысе.

Цішыня.
Перамоўклае веча
Камянёў надмагільных і пліт.
Пад партрэтам
Згасае, як свечка,
Лістапада бярозавы ліст.

I стаю я
Прыгорблена-ціхі,
Бы гняце мяне тая ж пліта…
I чамусьці
Так хочацца ціўкнуць
Птушанём,
Што не ўмее ўзлятаць…


Верш На магіле бацькі - Віктар Стрыжак