Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праз цябе, я знаю, праз цябе

Праз цябе, я знаю, праз цябе
Гэтак светла сёння на двары.
Вогнішча рабінніку дзяўбе
Снегірок – вясёлы сын зары.
Любая, усмешкі не хавай.
Валасы не запляці ў касу.
Хай вачэй світае сінява.
Я сняжынкі, як букет, нясу.
He данёс. Букет расцвіў слязой.
Ha слязу увагі не звярні.
Паглядзі, над белаю зямлёй
Белы дзень на сонечным кані.
Ты ўсміхнулася, і мне святлей.
Снегірок, як меншы сын зары,
Падлятае да цябе бліжэй.
I яму ты ўсмешку падары.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 3,67 out of 5)

Верш Праз цябе, я знаю, праз цябе - Віктар Шніп