Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ТАМАША ЗАНА

(21.12.1796-19.07.1855)

Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе,
І ты зноў прачынаешся ў слязах
Не ад таго, што сумна ці ты ў крыўдзе,
А з гонару, што выбраў цяжкі шлях
Да Беларусі, што далёка сёння,
Як зоркі, што нібы рамонкі ў лёне,
Які цвіце ля вёскі Мясата,
Дзе ўпершыню сказаў ты слова “мама”…
Жыццё цячэ, але не як вада,–
Як кроў цячэ, як шлях праз твань да Храма.
І ў дзённіку натуеш ты сваім
Пра халады і пра багацце Ўрала.
Ды ўсё чужое тут і толькі дым,
Як родны, абдымае і памалу
Плыве на захад, кліча за сабой.
Ды з высылкі ты не ўцячэш нікуды,
І будзе сэрца поўніцца журбой,
Ну а журба-адвечная атрута
Для сэрца і душы, якія плачуць,
Якія Беларусь праз далячыні бачаць,
Але па-польску шэпчуць да яе,
Да Вільні той, якой для нас не будзе…
Груган ляціць, і салавей пяе,
І да сваіх крыжоў прыходзяць людзі.

5-6.10.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА ТАМАША ЗАНА - Віктар Шніп