Верш БАЛАДА МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКА
(4.08.1947-25.09.1996)
З прыгожай і роднай самотнай краіны
Паехаць да мора і там-патануць…
Праз дождж па дарогах, дзе плачуць рабіны,
Самотныя людзі самоту вязуць.
І дрэвы губляюць апошняе лісце,
І следам лятуць за машынай вятры,
І ты ўжо не можаш спыніць іх і выйсці,
Каб з лесам, каб з рэчкаю пагаварыць.
Ты едзеш не ў хату, ты едзеш пад крыж,
Дзе вечнасць чакае цябе на пагосце,
Таму так балюча і шчыра маўчыш…
Зноў мора чужое далёкае сніцца,
Дзе чорныя хвалі, як чорны пажар.
І раптам на бераг
вады бліскавіца,
І падае неба-
пад хвалямі
хмар…
І ціха ізноўку, і светла, бы ў Храме,
І свечкі, як зоркі ў сусвеце, гараць.
І маці страчае…
І што скажаш маме,
І што тут Айчыне сказаць?..
14-15.12.1996
(1 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- БАЛАДА МІКОЛЫ РАВЕНСКАГА (17.12.1886-9.03.1953) Шумяць знаёма ясень і каліна. Але не родны край тут, тут-чужына. І ты не вернешся дамоў ніколі, Як ліст […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ УЛАШЧЫКА (4.02.1906-14.11.1986) …Ужо з Масквы дамоў не вернешся ніколі, І твой апошні лістапад, нібыта бог, Па горадзе ідзе, нібы па лесе […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАПЫЛОВІЧА (10.07.1937-24.02.2000) “А што дасі ты Беларусі, Каб вечнай Беларусь была?” “Усё аддам! А перш нап’юся З нябёсаў зорнага святла…”- Гаворыш […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА (29.04.1921-5.03.2000) Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі, І праз стагоддзі, нібы праз туман, Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе, Па […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА (18.08.1947-20.03.1999) На сцэну выйсці і на ёй застацца, Як застаюцца зоры над зямлёй, Каб разам з намі плакаць і смяяцца, […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА (9.05.1900-26.12.1937) … Зноў на шэрай вуліцы зіма Белая, нібы самлелая. І ў табе твайго жыцця няма, І душа сняжынкай белаю […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КУПРЭЕВА (25.05.1937-20.09.2004) …Імчыць цягнік праз вецер і туман, З асенніх дрэў зрываючы лісцё, Нібы агонь, якога больш няма У сэрцы, што […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА (1470(?)-1533(?)) Не спіш. На паперу кладзецца лаціна Густая, прыгожая, як павуціна, Што жнівеньскі вецер нясе над табою І па-над Дняпроваю […]...
- БАЛАДА КАСТУСЯ ЕЗАВІТАВА (17.11.1893-23.05.1946) У куце больш не маю бажніц- Мапа там. А на ёй-Беларусь. Кастусь Езавітаў Не ў кожнага народа ёсць свая […]...
- БАЛАДА АНДРЭЯ МРЫЯ (1.09.1893–8.10.1943) Ты едзеш на Радзіму паміраць– Такую радасць даў табе Гулаг. Наўкол снягі і, нібы кроў, зара За цягніком па […]...
- БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО (2.01.1893– 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы– у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы […]...
- БАЛАДА ЯЎСТАФІЯ ТЫШКЕВІЧА (18.04.1814-8.09.1873) Устаўшы рана, зноў зямлю капаеш, Ды ў курганах сівых не клад шукаеш, А-Беларусь, што тут была і будзе… І […]...
- БАЛАДА УСЕВАЛАДА ІГНАТОЎСКАГА (19.04.1881-4.02.1931) Халодны пісталет, як чорны лёд, І час такі ж, як чорны пісталет. Ты ведаеш: харошы ў нас народ, Ён– […]...
- БАЛАДА АЛЕСЯ АСТАШОНКА (1.06.1954-6.09.2004) Учора-бяздоннае мора, Куды адплываем штохвілі. І нельга вярнуцца з Учора, Калі човен твой разбурылі, Спалілі ў самотнай далечы. Твой […]...
- БАЛАДА САЛАМЕІ ПІЛЬШТЫНОВАЙ (1718-пасля1760) Ад горада ў горад, з краіны ў краіну У пошуках шчасця жаночага ты Вандруеш, сабе не жадаеш супыну. Супынак […]...
- Чую мора я Чую мора я. Цёплыя хвалі, Што на поўдні сагрэтых краін, Сіняй далеччу нешта шапталі, Слых ласкаючы спевам сваім. Чую мора […]...
- Чорны бусел Стань ля Прыпяці, Любуйся, Прыхаваўшыся ў лазе. Чорны бусел, Чорны бусел На адной стаіць назе. Я люблю буслоў і белых, […]...
- Балада Ноя Мне ў каўчэзе Ноевым сярод патопу Доўга снілася спакусна па начах Залатая, быццам бы агонь, Еўропа, Шэрая, як попел на […]...
- БАЛАДА ЯСЬКІ ШНІПА (1866-1914) Як павуціна, чорныя акопы У мёртвым снезе пасярод Еўропы. І прад табой і за табой вайна, Нібы з агню […]...
- Уваходзячы ў мора Ах ты, мора, бяскрайняе мора, Столькі хваль – не злічыць на вяку. Я ж пазнаць хачу ў хвалі каторай Свае […]...
- Сны Птушкаферма сніцца лісу, Сніцца мішку мёду міса. Сніцца зайчыку капуста, Сніць цялятка хлеба лусту. А свавольніку Ігнатку Сніцца ў дзённіку […]...
- Мора Мора Я прачынаюся ў халодным ложку, У бялізне колеру мора. І хвалі яго гайдаюць паверхню. У абдымках роднай пустэчы – […]...
- БАЛАДА БАРЫСА САЧАНКІ (15.05.1936-5.07.1995) У кнігах, што сабраў ты, Беларусь жыве, Змагаецца, святкуе, плача і пяе, І мае Бога і ў касцёле, і […]...
- БАЛАДА ВІКТАРА ТУРАВА (25.10.1936-31.10.1996) З экрана, нібыта з нябёсаў, Сыходзіць балотны народ. І нельга глядзець без слёзаў На гэты біблейскі сыход. І слёзы […]...
- БАЛАДА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА (6.02.1914-4.02.1978) “Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.”- Складаўся верш і плакала твая душа, Бо бачыла, як наша мова дагарае На ўсходзе […]...
- Сем дзён… і далей будзем разам Хвалі лятуць, А з далёкага воблака Вызірне промень Пагладзіць ёй локаны… Мора бязмежна, А вочы прывабныя Зноўку ў бездань Мяне […]...
- Далёкае места плавае Далёкае места плавае У моры цёмнага піва. Нам – ноч, Птушкам – ніву. Далёкае места плавае У моры замежных моў. […]...
- БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ (16.05.1911-05.07.1996) Жыццё-не казка. Казка– як жыццё, І ў кожнай казцы Беларусь жыве, Самотная, як восенню лісцё, Як срэбра павуціны на […]...
- Дні – як спіцы ў коле Дні – як спіцы ў коле – Зіхацяць-серабрацца. Ды не ўмеюць ніколі Яны паўтарацца. Кожны стане адметным, Кожны зробіцца новым […]...
- Цёмныя ночы восені (Паводле аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”) Дзяўчына з дзівоснымі косамі Маукліва глядзіць у камін. За вокнамі – ночы […]...
- БАЛАДА БЕНЯДЗІКТА ДЫБОЎСКАГА (29.04.1833-31.01.1930) Маёнтак родны твой Адамарын Застаўся без цябе, як плыт, адзін На хвалях часу і Еўропы тлумнай, Дзе і табе […]...
- БАЛАДА МІХАСЯ ЗАРЭЦКАГА (20.11.1901-29.10.1937) …А ты быў рамантык, вясёлы, прыгожы І верыў, што здзейсняцца мары твае У гэтай краіне, якая ўсё ж зможа […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНА ГЛЕБАВА (10.09.1929-13.01.2000) Мара пра мора музыкай вечнаю стала. Птушкі, як ноты, светла да сонца ўзляцелі Па-над курганнем, дзе Беларусь начавала, Па-над […]...
- БАЛАДА АЛЬГЕРДА (1296-1377) …Залатая арда залатою не будзе І праз сінія Воды ардзе не прайсці, Бо тут наша зямля, бо тут нашыя […]...
- БАЛАДА ЯЎГЕНІІ ПФЛЯЎМБАЎМ (1.11.1908–13.01.1996) За мужам у Сібір… А для чаго? Ці трэба? Пытанні, нібы снег, ля сэрца растаюць. А над табою чорнае, […]...
- То не гул завірухі мяцежнай То не гул завірухі мяцежнай І не рокаты ўпартага мора, – Гэта Нёман разліўся бязьмежна На грудзях Беларусі прасторнай. Чую […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА (12.01.1941-26.01.2003) Чужое становіцца родным, І песня спакойна плыве, Нібыта па рэчцы палотны, Нібыта буслы ў сіняве, Праз душы людскія і […]...
- БАЛАДА МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА (ЧОРНАГА) (4.02.1515-28/29.05.1565) Вялікае княства заўсёды з табой Ці едзеш на бітву, ці стомлены спіш. Жыве ў тваім сэрцы шляхетны Нясвіж Напоўнены […]...
- ***Далёкае і такое блізкае Далёкае і такое блізкае… Блізкае, а такое чужое… Шчымліва рыпіць калыскаю, паглядам-маланкай бліскае, сцінае мяне тугою блізкае мне і далёкае. […]...
- БАЛАДА ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА (9.03.1883–3.03.1944) У Вільні ёсць твая магіла, Але-у ёй цябе няма. Айчына, дзе дзіця згубіла?.. …Зноў вінаватая зіма, Вайны пажар і […]...