Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АРКАДЗЯ СМОЛІЧА

(29.09.1891-17.06.1938)

…Ну а заўтра цябе расстраляюць
І ніхто страшны стрэл не пачуе.
Твае зоры з нябёс паўпадаюць,
Тваё сонца ў табе адначуе,
І зноў будзе яно за лясамі,
Над зямлёй, дзе сівее курганне,
Дзе азёры, палі з валунамі,
Дзе яшчэ рута-мята не вяне,
Дзе зубры Белавежу вартуюць
І дзе лён, як тутэйшае мора,
Праз якое сцяжыны прастуюць
Нам яднаючы заўтра і ўчора.
І ты верыш, што прыйдзе той час-
Беларусь перастане быць краем
Невядомым і бедным для нас,
Праз свой край мы Еўропу спазнаем.
Але заўтра цябе расстраляюць,
Нібы выб’юць з падмурка цагліну
Храма белага, дзе ўжо спяваюць
Пра свабодную нашу Айчыну.

8.10.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА АРКАДЗЯ СМОЛІЧА - Віктар Шніп