Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА АДАМА ХРАПТОВІЧА

(19.03.1768-25.12.1844)

Сядзіш прад свечкай, свечка ў цемнаце,
Бы кветка адзінокая, цвіце…

У Шчорсах школу маеш для сялян,
Каб і яны ў жыцці магчымасць мелі
Не толькі ведаць, як завецца пан,
А для чаго на свеце – разумелі-
Жывуць яны і гінуць у паўстаннях.
Без сонца ў небе не пачнецца ранне,
Як не пачнецца шлях ад родных хат
У свет без веры, што вяртанне будзе
Дамоў, хоць гэты край не райскі сад.
Хто бацька твой-ніколі не забудзеш
І будзеш кнігі сабіраць, як ён.
Адам Міцкевіч у цябе загосціць.
Да мудрых кніжак трапіўшы ў палон,
“Гражыну” ён задумае і ўзросціць,
І, гледзячы на сумны дождж з вакна,
Прашэпча ён: “Айчына ў нас адна…”
І вершаў беларускіх настварае,
Якія потым згубяцца, згараць,
Як зараз свечка прад табой згарае,
Каб аніколі больш не асвятляць
Таго, што свет само ўжо асвятляе…

27.04.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА АДАМА ХРАПТОВІЧА - Віктар Шніп