Верш Восені кладзецца ліст журботны
Восені кладзецца ліст журботны
На сухія з чэрвеня брады.
Неўпрыкмет у вырай незваротны
Птушкамі ляцяць мае гады.
Прамільгнулі чайкі дзён дзіцячых
Меней стала ў справах мітусні.
Прашумелі галкі дзён юначых –
Болей стала ў сэрцы цішыні.
Салаўі спатканняў вечаровых,
Бесклапотнасці былой дразды
I былой нястрыманасці совы
Зніклі з майго неба назаўжды.
Ім на змену з далечы марознай
Прыляцелі роздуму паслы:
Лебедзі турбот і спраў сур’ёзных,
Вопыту і сталасці буслы.
Ліст апаў, і снег яго прыпудрыць.
ІІрыйдзе час, і я з чужых краёў
Прычакаю птушак самых мудрых
Прычакаю белых жураўлёў.
(2 votes, average: 5,00 out of 5)
Ещё вершы:
- Як ападае ліст Як ападае ліст, як ападае… Нібы дазволу ў восені пытае. Бывай, галінка гнуткая, бывай! Няхай цяпер цябе галубіць вецер, Салодка […]...
- Кляновы ліст* Кляновы ліст* празрыст і чыст, Ляціць, кружыцца. Напэўна, восень шле мне ліст*, Пасланне быццам. Яго чырвоныя радкі – Нібыта вены […]...
- У эпіцэнтры восені У эпіцэнтры восені, У беразняку Ліст з настылай просіні Злятае на руку. Зялёныя пражылкі, Жаўтлявае крыло, – Адбіўся, пакружыўся, Ды […]...
- Подыхі восені Подыхі восені… ***************************** Першыя подыхі восені – Золкія ночы і раніцы. Сонейка ўсмешкі апошнія. Хмары гуртамі збіраюцца. Ціха злятае ў […]...
- Пачатак восені Восені пах пачула, Гладыёлусны, хрызантэмны. Спас мядовы на вуснах адчула З хваляваньнем дарэмным . Кіслыя яблыкі стануць салодкімі, Ночы доўгімі, […]...
- Восені званы Восені чырвоныя званы зазванілі сумна і ўрачыста, паляцелі ў подыху зямным карагоды гукаў медналістых. Плаўны звон, меланхалічны звон, сцежка гаем, […]...
- Даруйце слёзы пані Восені Даруйце слёзы пані Восені, Калі ў чужы, далёкі край Шпакі ляцяць у стылай просіні За невядомы небакрай. Даруйце слёзы пані […]...
- Дажджы восені Коліш вострымі абцасамі Кляновы восені дыван, А я падошвамі, як прасамі, Разпрасоўваю валан. Мяне ты раніш словамі, А я стараюся […]...
- Пракладаю па восені сцежку Пракладаю па восені сцежку – лісце шэпча: паслухай, слухай… І шуршанне самоту цешыць, б’ецца ў сэрца ўспамінамі глуха. Спелы яблык […]...
- Я – адарваны мокры ліст з галіны Я – адарваны мокры ліст з галіны, Халодны дождж мой кат і мой сябрук, Маё адзенне – туманоў хусціны, Моё […]...
- Ліст Хацела да цябе напісаці На пялёстку ружы пахучай, Але пялёстак мог згінуць У пору буры грымучай. Хацела да цябе напісаці […]...
- Трымціць на вятры ліст пажоўклы Трымціць на вятры ліст пажоўклы Адзін на адзін ён з сабой… Увосень сырую ён змоклы, А потым ужо пад зямлёй. […]...
- Цёмныя ночы восені (Паводле аповесці У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”) Дзяўчына з дзівоснымі косамі Маукліва глядзіць у камін. За вокнамі – ночы […]...
- Навекі паслы Навекі паслы Маёй Беларусі: Для лета – буслы, Для восені – гусі. Так белым крылом Душ высокіх, птушыных, Як сонца […]...
- Ты напішы мне ліст па-беларуску Ты напішы мне ліст па-беларуску Я буду кожны дзень яго чытаць З шырокай брамы выйду я да вузкай Па-беларуску з […]...
- Твае рукі Твае рукі, твае рукі нада мною, – Нібы лебедзі над белаю зімою. Як ласкава яны кружаць I са мной па […]...
- У яе ад восені – жоўтыя лясы У яе ад восені – Жоўтыя лясы, Ад зімовай просіні – Промні абразЫ. І на гэтым вось памежжы Скасаванне візаў, […]...
- Восені прывіды Восені прывіды. Сонца вадкай назалотай Льецца дахам да зямлі І пхне восень дзень дрымотный За чырвыны небасхіл. Падымае каўнер вечар, […]...
- Мокры позірк восені нячутнай Мокры позірк восені нячутнай, Шэпча нам лістотай ціхі вальс. Нотны стан рукою не крануты, Скрыпкі скачуць парамі для нас. Жаркая […]...
- І ў далечы ад Айчыны І ў далечы ад Айчыны Ёсьць такія ж берагі, Дзе чароты і шыпшына, І з асокай паплавы… І ў далечы […]...
- Жоўты ліст Спелаю лістотай Упаду на слоту. Хто я? Дзе я? Хто ты? Ліст: ляжу пад плотам. Мне тут сумна вельмі. Дождж […]...
- Раннія вечары восені паўнаводнай Раннія вечары восені паўнаводнай Ходзяць каля платоў і местачковых хат. Ім ужо не сустрэць постаці аніводнай. “Спіць ужо ўсё даўно…” […]...
- Ліст пабег цябе даганяць Ліст пабег цябе даганяць утравелымі рэйкамі, немагчыма было стрымаць пад стамленымі вейкамі Раставанне – пякучы боль! – раз’яднанне, разлучыны… І […]...
- Ліст з дому Захварэў, Чорны вечар брыдзе З бліскавіцамі горнымі. Мне ўсміхнуўся, Як дзень, Ліст, таропка Разгорнуты. Праз уральскі хрыбет, Праз кару Бездарожжа […]...
- Дык чаму ж я ліст не напішу Дык чаму ж я ліст не напішу той дзяўчынцы, птушцы басаногай, што так рана раніла душу і так позна выйшла […]...
- Як лісце восені, гады спадуць на плечы Як лісце восені, гады спадуць на плечы, На скроні снегам ляжа сівізна. А ты ўсё будзеш позіркам хлапечым Глядзець, як […]...
- Люстэркі восені – прагалы між галін Люстэркі восені – прагалы між галін, Дажджы ступаюць лапкамі кашэчымі. Трава скалелая – зялёны дрогкі клін Хінецца долу тонкая, пашэрхлая. […]...
- Жоўтай восені сумны звон Жоўтай восені сумны звон Зноў паціху трывожыць сэрца. Неба шэрага парасон Зрэдку промнямі усміхнецца. Нетаропка, нібы пастух, Вецер лісце дарогай […]...
- Спакой марознай цішыні Спакой марознай цішыні, Павольна снег кладзецца. Імкліва адыходзяць дні І толькі застаецца журба па тым, што ўжо было, было-як сон […]...
- Ліст да маці Мне барабаніць дробны дождж у шыбу, Лісткі праз фортку падымае вецер. Радкі хвалююцца і скачуць, нібы дзеці, І сын, што […]...
- Рыцар Я і не спадзяваўся што мары Могуць здзейсніцца, ды вось узнік З апушчоным забралам на твары Збройны рыцар на белым […]...
- Журботны працяг песні “Жураўлі на Палессе ляцяць”… Чую песню. На сэрцы – журліва. Як бы іх на ляту пераняць, Папярэдзіць бы клін жураўліны. […]...
- Можа, i мяне вайна дагонiць Можа, i мяне вайна дагонiць, Адарве навек ад спраў-турбот: Нешта ўсё часцей пачаў у скронi Азывацца сорак трэцi год. Можа, […]...
- Дзяржаўнай думкаю жывеш На жалезным скразняку Еўропы твой не раз ляцеў і ліст, і попел. На скразных шляхах, у даўняй даўнасці, марыла пра […]...
- Рукапіс Я ствараю жыцця свайго рукапіс На старонках дзён, што мінаюцца. Пражыць мне так хочацца іх на біс, А яны развітальна […]...
- Ліст да вязьня Я ўжо лічыў, час скончыўся пракляты: Растаяў, згінуў, назаўжды ўцёк. Ды не бандыта інулі за краты – Шаснаццацігадовае дзіцё. За […]...
- Песьня сталёвае восені Плакаць, сьмяяцца ды лезьці са стогнам на сьцены, Сэрца з грудзей вырываць пасінелай рукой, Доўга бязглузда глядзець на надзьмутыя вены, […]...
- Ліст да З Не набіваюся я на дружбу, Позна пісаць такія лісты. Недзе ж далёка кашулі мужу I дачцэ кашулькі мыеш ты. Абмываючы […]...
- Каб заставацца назаўжды сабой У хвілі роздуму я сэрцам далятаю Да запаветных Прыпяцкіх пяскоў. Узбуджанай душою абдымаю Квяцісты выбух бэзавых кустоў. Іду дамоў знаёмаю […]...
- Восеньскія малюнкі Прыціхлая прырода засынае, Прыносіць лістапад спакой. Апошні ліст з галін злятае, Апошні сведка квецені былой. І ў люстры белае вады […]...