Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Часнок

На градзе сядзеў часнок
Пасярод гароду.
У расе сцюдзёнай мок,
Мёрз у непагоду.
Тонкі быў.
Ды вось чаго
Сталі пухнуць шчочкі?
Паглядзелі, а ў яго
Выраслі зубочкі.


Верш Часнок - Віктар Гардзей