Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Праз стагоддзі

У далёкія дні, калі йшчэ Усяслаў Чарадзей
Уладарыў на землях Вялікага княства літоўскага,
Супраць войска маскоўскага, іга татара-мангольскага…
І сустрэч з крыжаком не радзей…
Існаваў адзін звычай у нашых славутых людзей.

Калі хтось абражаў, забіваў, рабаваў
Усе мужчыны, што здольныя зброю трымаць
Па традыцыі мусілі ворага гнаць
Пакуль той яшчэ не ачуняў
Зброю з ножнаў сваіх не дастаў.

Коні рвуць і хрыпяць – наганяе пагоня
Пылу гару падляцеў і клубамі плыве.
Нехта гучна крычыць за сабою заве
І запыхкалі цені бы ў чорных сутоннях…
Што ж…хто наступны на помсту ў чарзе?

Коннік узняў над сабой стальны меч,
І застукала ў скронях – нянавісцю поўніцца кроў.
За Радзіму! За волю! За праўду! За ўсіх сваякоў!
Здрыганулася неба – пачалася крывавая сеч…
Бы маланка мігціць, той узняты над рыцарам меч.

Застагнала ў стоме гаротная маці зямля,
Бо адчула апошні ўдых сваіх верных сыноў,
Увабрала пакуты ў глыб чужакоў-кажаноў,
І цяпер бы сама не свая…
Спадзяванне – нябёсы заплачуць, амыюць сцюдзёнай слязой.

Гэта звычай цяпер, ён “Пагоняй” навечна названы,
Хто сапраўдны ліцвін, аавязкам лічыў то сваім,
Ганарыліся гэтым, а потым з гасамі між тым
Мастакі малявалі той звычай на гербе дзяржавы
І цяпер не ад’емны ён з лёсам людскім.

Абудзіся зямляк, уздымі свае сонныя вочы
І тады загамоняць вакол продкі вуснамі нашых сыноў
Не звярнуўшы ўвагі на сонныя путы вякоў
Каб народ наш далей праз стагоддзі з “Пагоняю” крочыў,
Бараніў карані пры спакусах ліхіх чужакоў.

Старажытных такіх, як наш герб, ва ўсім свеце не шмат,
Непахісна, рашуча, вядзе за сабою наперад.
Сем стагоддзяў глядіць конны рыцар у даль з нейкай верай
І ні кроку назад…
Каго гонар не браў – той напэўна чужак ці вар’ят.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Праз стагоддзі - Вераніка Шыпіла