Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕЗАНЯТАЯ

Сцежкі вытапчу я ў травах,
Непакошаных, нязжатых,
Каб забыцца там на славу
Адзінокай, незанятай.

Не трапляцца каб на вочы
Улюбёных і зласліўцаў,
Каб нікога не сурочыць
І ад крыўды не стаміцца.

Каб адчуць невінаватасць,
Калі ў травах адшукае,
Непакошаных, нязжатых,
Хто адну мяне кахае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НЕЗАНЯТАЯ - Вера Буланда