Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не зрываюцца з вуснаў пракляцці

Не зрываюцца з вуснаў пракляцці –
Ты з’явіўся – і боль у мінулым.
У нязграбнай паставе плацце
Адзінока на крэсле заснула.

Параскіданы смешна туфлі,
На падлогу спаўзае коўдра,
Быццам струны сарваліся ў гуслях,
Зазванілі званы над саборам.

І цалуеш ты міма вуснаў –
У шчаку і ў мочку вуха…
Ах, як весела быць распуснай
І нікога на свеце не слухаць!


Верш Не зрываюцца з вуснаў пракляцці - Вера Буланда