Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ СУМУЮ

Не сумую па восені,
Не сумую па леце,
І зімоваю просінню
Мне даўно не сагрэцца.

Сціплых мар адракаюся,
Толькі, бач, зажадаю –
І з вясною вяртаюся
Ўся як ёсць маладая.

Сум на лес наш адпрэчваю,
І дамоў – напрамую,
Раны сэрца залечваю
І па шчасці сумую.


Верш НЕ СУМУЮ - Вера Буланда