Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ГОРКАЯ ІРОНІЯ

Па радні і сольная, і хлебная,
І характар, пэўна ж, залаты.
Оды ж, як заўжды, табе хвалебныя,
Мне – настрой самотнай сіраты.

Ненавісная заўсёды ў шчырасці,
Я квіток на наш цягнік згублю.
Бо дарогі мне з табой не вынесці,
А назад квітка я не куплю.

Так і застануся на пероне я,
У людскім натоўпе – і адна.
І падміргвае мне горкая іронія
З кожнага вагоннага акна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ГОРКАЯ ІРОНІЯ - Вера Буланда