Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвалілася бура

Хвалілася бура:
“Брат вецер!..
Я –
самая моцная ў свеце:
асілкі-дубы
вырву з коранем…
І ты – захачу –
мне пакорышся!”

…А ветрык-гарэза
прайшоўся па бору –
той песняй азваўся
птушынага хору…

Узвіўся у неба
да хмарак імглістых –
яны сыпанулі
дажджом серабрыстым…

А толькі крануўся ён
гладзі азёрнай –
яна разгулялася
сполахам зорным…

І бура знямела
ў здзіўленні няўмольным:
“Што ж!..
Вольнаму – воля…
Вольнаму… воля!”


Верш Хвалілася бура - Васіль Рагаўцоў