Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ткуцца сувоі нябёсаў

Ткуцца сувоі
нябёсаў,
Жарам гараць
рабіны.
Рвецца душа
у восень,
быццам шукае
спачыну.

Клін жураўліны –
апошні –
птахамі сірацее…
І над бацькоўскаю
пожняй
месяц згалелы
калее.


Верш Ткуцца сувоі нябёсаў - Васіль Рагаўцоў