Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Бацька клепле касу

Бацька клепле касу.
Дбайна ладзіць клеп.
“Ранкам загон скашу:
Добры удаўся хлеб”.

Дрогкі клёкат буслоў,
Тупат стомленых ног,
Цокат сталёвых падкоў
Будзяць прастор дарог…

Будзяць і мой успамін,
Горкі, як той палын.


Верш ***Бацька клепле касу - Васіль Рагаўцоў