Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паэты памiраюць маладымi

Паэты памiраюць маладымi
Ад пляшкi пiва цi ад цягi лет.
Сягоння я не зарабiў абет…
Паэты памiраюць маладымi.

Завiснучыя ў цыгарэтным дыме,
Забiўшыя апошнюю вясну…
Рабiнаваю ноччу не засну…
Паэты памiраюць маладымi.

Згараючыя на яскравым уздыме,
Пакiнуўшы памятыя лiсты,
Паэты памiраюць маладымi,
Не здолеўшыя да канца астыць…


Верш Паэты памiраюць маладымi - Васіль Гардзіёнак