Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сон пра бабулю

Прысьнілася, што ты і я
разам едзем у эфіопію.
ты – на самалёце,
а я – на аўтобусе.
табе 79.
мне 24.
ты прыедзеш першай
і будзеш чакаць,
пакуль і мой аўтобус дацягнецца
да нашай з табою
эфіопіі.


Верш Сон пра бабулю - Вальжына Морт