Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Начное неба ў задуменні

Начное неба ў задуменні
Ўладанні ціха аглядае,
А месячык-пляткар
Зямны аповед яму бае:
– Там, на зямлі,
Ужо многа год
Дзяўчына-краля
У гэты час
Святочную сукенку апранае,
Выходзіць, зноў цябе вітае.
Зноў зорачку сваю шукае,
Каханага свайго чакае…
Няма нідзе… Усё маўчыць…
І ветрык затаіў дыханне.
Зямля не спіць – і ёй баліць…
Зноў вайна нясе расстанне…


Верш Начное неба ў задуменні - Валянціна Грыб