Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Люблю глядзець

Люблю глядзець,
як завіруха
штурмуе шкло
майго вакна,
ёй хочацца
паразіць скруху,
якую не змагчы ўжо нам;
эфір ад холаду
напяты,
ці воляй нечаю
застыў,
мароз на шыбе
зладзіў краты;
я тут зняволена
табою,
мною –
ты.


Верш Люблю глядзець - Валянціна Аксак