Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любушцы

Не спяшайся праганяць
Ад алоўка з цыгарэтай.
Я не ўсё паспеў сказаць
Незавершаным куплетам.

Я цябе не “абдымлю”
І здароўю не пашкоджу.
…Слоў, як я цябе люблю,
Нешта доўга не знаходжу!

2005 год.


Верш Любушцы - Вацлаў Хадасевіч