Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзесьці крэмзае скрыпка

Дзесьці крэмзае скрыпка
Будучыні палатно…
Крывацечным і ліпкім
Плёскае ў куфель віно…

Ўсплёскі ўспамінаў ранніх –
Парваная кімсьці струна…
Не ў унісон жадання…
Зноў ты зусім адна…

Нотай, напэўна, лішняй
Быў той растання дзень…
Усё, што мара напіша,
Снег зацяруша ў цень!

Чыстым бы ды на белым…
Ды без былой віны…
Скрыпка катуе смела,
Але ж… без адной струны…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзесьці крэмзае скрыпка - Уладзімір Пілінога